|
Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У пісьмовых
крыніцах фальварак Валодкаўшчына ўпамінаецца ў
XVI ст. у Ашмянскім павеце Віленскага
ваяводства. У 1558 г. належаў Валодзькам.
Упамінаецца ў судовых дакументах Ашмянскага
гарадскога суда ў 1673 г. У 2-й палове XIX ст. у
Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні, належаў татарыну з
Іўя Александровічу.
У 1897 г. 2 двары, 22 жыхары, у 1905 г.
уласнасць Александровіча, 21 жыхар, 212 дзесяцін
зямлі. У 1921 — 1939 гг. засценак (10 двароў, 62
жыхары) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, пазней
Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (23 двары, 88
жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г.
арганізаваны калгас «У абарону свету». 3 1954 г.
у калгасе «Радзіма». 3 2.12.1961 г. у
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 87 жыхароў.
У 1999 г. 14 двароў, 26 жыхароў.
|